28
Май

МЫ-ПРОФСОЮЗ!

Мы-профсоюз!«Мы-профсоюз!». Под таким названием прошел районный поэтический конкурс, посвященный 95-летию Белорусского профсоюза работников образования и науки.  Очень разноплановыми и оригинальными оказались стихотворения. Было сложно определить лучших. Но всё же появились лидеры. Победителем стала Сахарова Юлия Сергеевна, учитель ГУО «Средняя школа №1 г.Житковичи имени Г.Н.Туровца», второе место у Артюхович Светланы Васильевны, учителя ГУО «Вересницкая средняя школа», а третье занял Кувик Андрея Анатольевича, педагог социальнsq ГУО «Кольненский детский сад-средняя школа». Победители награждены дипломами и призами в денежном выражении.
Сахарава Юлія Сяргееўна,
настаўнік беларускай мовы і
 літаратуры ДУА “Сярэдняя
школа №1г.Жыткавічы імя Р.М.Тураўца”
МЫ – РАЗАМ!
Даўным-даўно і нашы продкі
Збіралісь дружнай талакой:
Пасеяць зерне ў час кароткі,
Парадай памагчы якой.

Пабудаваць нанова хату,
Вяселле зладзіць ці спачын.
І не было гультаяватых,
Усе рабілі, як адзін.

Ды кожны ведаў, што сам-насам
З бядой не будзе векаваць.
А калі здарыцца што, разам
Лягчэй заўсёды “ваяваць”.

Здаецца часам, звычай гэты
Прафкам сабе за прынцып узяў.
Як свату, брату ці суседу
Здавён-даўна дапамагаў.

Глядзіш- ужо ты ў санаторый
Пакуеш цяжкі чамадан.
Дзіця ў лагер адпраўляеш,
Каб адпачыла яно там.

Альбо пад Новы год пакункі
Нясеш, узрушаны, дамой.
На юбілеі падарункі
Табе падораць грамадой.

А калі здарыцца няшчасце-
Хай Бог такога не дае-
Прафкаму трэба ўжо ўскласці
На плечы клопаты твае.

За словам гэтым, вельмі строгім,
Стаяць калегі і сябры.
Хай будзе роўнаю дарога,
Якой даўно ідзеце Вы!

Настрой штодня хай будзе добрым,
Здароўе моцным, дух трывалым!
Жыццё да Вас хай будзе шчодрым,
І кожны Ваш зачын удалым!